Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы Барташ Ціхоцкі выступіў у Twitter з адмысловай заявай у сувязі са збіццём і затрыманнем аператар «Белсату» Андруся Козела.
Нагадаем, 18 лютага падчас стрыму з аднаго з выбарчых участкаў у Менску чацвёра міліцыянтаў збілі і затрымалі аператара Андруся Козела. Наш калега быў на выбарах назіральнікам і вёў відэастрым у сваім прыватным акаўнце на Фэйсбуку. Цяпер Козел знаходзіцца за кратамі ў ЦІП на Акрэсціна, заўтра яго будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёну Менску. Журналіста вінавацяць у «нападзе на міліцыянтаў».
ІІ, belsat.eu