Віталя Рымашэўскага затрымалі і адпусцілі на дазволенай акцыі ў Кіеўскім скверы


24 сакавіка 2019 года. людзі ў цывільным затрымліваюць сустаршыню БХД Віталя Рымашэўскага. Фота – «Белсат»

Пра прычыны затрымання сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі нічога не вядома. Праз некаторы час палітыка адпусцілі.

Палітыка затрымалі ў Кіеўскім скверы, дзе адбываецца дазволеная ўладамі святочная імпрэза з нагоды Дня Волі.

«У гэтым факце – адказ на ўсе пытанні. Яшчэ раз пацвердзілася тое прыкрае, у якой краіне мы жывем», – сказаў «Белсату» лідар незалежных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

Раней на акцыі затрымалі актывіста Змітра Дашкевіча, які падчас выступу на сцэне павіншаваў Лукашэнку з Днём Волі, назваўшы яго самазванцам.

ДД

Стужка навінаў