Віталь Гуркоў стаў вядоўцам на СТВ


Віталь Гуркоў, кікбаксёр, чэмпіён свету па муай-тай, спявак гурта «Brutto», распачаў кар’еру на тэлебачанні. Сярод іншага, як паведамляе тэлеканал СТВ, чэмпіён Віталь Гуркоў стаў вядоўцам праграмы «Тыдзень спорту».

«Чэмпіён змяніў рынг на студыю. У праграме тэлеканала СТВ «Тыдзень спорту» зʼявіўся новы вядоўца. Ім стаў Віталь Гуркоў – шматразовы чэмпіён свету, заслужаны майстар спорту Беларусі па тайскім боксе», – адзначаецца ў паведамленні тэлеканала.

Спартовая праграма на СТВ выходзіць па нядзелях а 22.30, весці праграму Віталь Гуркоў будзе разам з тэлевядоўцай Крысцінай Момат.

Віталь Гуркоў раней неаднаразова прымаў удзел у беларускамоўных курсах у розных гарадах краіны. А падчас перамогаў за мяжой уздымаў бел-чырвона-белы сцяг.

ВІДЭА
«Калі б БiдЭ гуляў хоць бы ў палову таго як я баксую, то даўно б разрываў лігу чэмпіёнаў»: Гуркоў зноў стаў чэмпіёнам свету
2017.11.06 06:06

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў