Віталь Гуркоў стаў чэмпіёнам Беларусі па муай-тай (Фотарэпартаж)


Саліст гурта «Brutto» чарговы раз стаў чэмпіёнаў краіны па тайскім боксе.

Віталь Гуркоў
Віталь Гуркоў
Андрэй Кулебін
Андрэй Кулебін

Пасля года гастроляў у складзе музычнага калектыву Віталь Гуркоў вярнуўся ў спорт.

Віталь Гуркоў выступаў у вагавай катэгорыі 75 кілаграмаў. У фінале знакаміты тай-баксёр перамог Кірыла Марчанку, які ў свой час быў чэмпіёнам свету па муай-тай сярод юніёраў.

Напярэдадні Віталь Гуркоў заяўляў, што ў выпадку паразы заканчвае спартовую карʼеру.

Сённяшнія спаборніцтвы адбываліся ў вайсковай частцы 3214 у менскім Уруччы. Уваход быў бесплатны, перад спартовай залай узніклі чэргі з жадаючых пабачыць баі з удзелам вядомых спартоўцаў.

Турнір зʼяўляецца кваліфікацыйным этапам да чэмпіянату Еўропы і чэмпіянату свету IFMA у муай-тай, які ў траўні адбудзецца ў Швецыі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў