Віны «Транснефти» ў пастаўках бруднай нафты не знайшлі


Міністэрства энергетыкі Расеі не выявіла якіх-кольвек няслушных дзеянняў працаўнікоў кампаніі «Транснефть», звязаных з забруджваннем трубаправоду «Дружба» хлорарганічнымі злучэннямі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў.

Hавiны
Мазырскі НПЗ так і не распачаў нафтаперапрацоўку чыстай нафты
2019.05.06 18:03

Паводле яго, у справаздачы міністра энергетыкі Аляксандра Новака «няма ніякай ацэнкі нейкіх няправільных дзеянняў» з боку кіраўніцтва кампаніі, паведамляюць «Ведомости».

Дзмітрый Пяскоў таксама нагадаў, што ў былі арыштаваныя чатыры чалавекі з іншых кампаній, «якія падазраюцца ў тым, што менавіта іх маніпуляцыі прывялі да забруджвання нафты ў трубаправодзе».

Hавiны
Вядомыя імёны падазраваных у забруджанні расейскай нафты
2019.05.07 18:35

Скандал вакол паставак няякаснай нафты пачаўся 19 красавіка. У гэты дзень дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці нафты,што паступае па нафтаправодзе з Расеі. З улікам гэтага 21 красавіка канцэрн «Белнафтахім» прыняў рашэнне часова абмежаваць экспартныя пастаўкі нафтапрадуктаў.

22 красавіка Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод паведаміў, што расейская нафта кепскай якасці прывяла да выхаду са строю дарагога абсталявання. Праз кепскую якасць нафты Польшча і Украіна адмовіліся прымаць яе і прыпынілі транзіт праз сваю тэрыторыю.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў