Віншаванні з усяго свету, ператрусы і шпацыры. Беларусы не спыняюцца і ў 147-ы дзень пратэстаў


Менчукі працягваюць гуляць па вечарах.
Фота: чатычы Белсат

Нашы землякі з усяго свету і з усіх куткоў Беларусі працягваюць гуляць, спяваць і пратэставаць любым чынам супраць гвалту і бязладдзя. І гэта працягваецца ўжо амаль 5 месяцаў!

 

Менскія медыкі павіншавалі ўсіх з Новым годам.

І свае гарачыя словы перадалі беларусы Масквы, якія не спыняюцца 145 дзён запар.

А якія чароўныя нашы сястрычкі з Сіцыліі!

У Піцеры нашыя землякі напраўду неймаверныя.

 

+1 902 чалавекі захварэлі на COVID-19 за содні ў Беларусі.

На 1 студзеня 12 гісторыкаў страцілі працу ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Усе былі затрыманыя на акцыях, альбо сядзелі на соднях, альбо выходзілі ў пікеты падтрымання калег.

Учора пасля 72 гадзінаў арышту з берасцейскага ІЧУ не выйшаў на свабоду берасцейскі актывіст Андрэй Шарэнда.

30-31 снежня Шарэнду не прывезлі ў суд. Андрэй быў затрыманы 29 снежня каля свайго пад’езду на вачах сямʼі.

«Яны парушаюць нават свае законы, Андрэя ў суд не прывезлі, а значыць, мусілі адпусціць, але мой муж так сёння і не выйшаў. Толькі што даведалася, што на яго складзены яшчэ адзін пратакол паводле артыкулу 23.34, і пакідаюць на выходныя ў ІЧУ», – паведаміла «Белсату» жонка актывіста Паліна Панасюк-Шарэнда.

СК адмовіўся вызваліць нашую журналістку Кацярыну Андрэеву пад парукі старшыні БАЖ Андрэя Бастунца і вядомых журналістаў.

Кацярына Андрэева.

Следчы камітэт у сваёй Пастанове, якая была дасланая заяўнікам, называе хадайніцтвы неабгрунтаванымі, таму яны не могуць быць задаволеныя.

«Падчас папярэдняга расследавання сабраныя вычарпальныя доказы ў дастатковым аб’ёме, якія паказваюць на здзяйсненне Бахвалавай К. А. злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь», – гаворыцца ў Пастанове.

БТ шукае новага ўдзельніка «Еўрабачання 2021» замест «нядобранадзейных» VAL.

Стартаваў новы прыём заявак на беларускі адбор да «Еўрабачання». Дуэт VAL выйграў у нацыянальным адборы ў мінулым годзе.

Пасля падзеяў жніўня музыканты падпісалі ліст за новыя выбары, а Белтэлерадыёкампанія абвінаваціла дуэт у «адсутнасці сумлення».

Да бацькоў пратэстоўца Андрэя Прыстаўкі 31 снежня прыходзілі з ператрусам.

БЧБ-мэн Андрэй Прыстаўка

Следчыя сказалі, што ў сувязі з удзелам Андрэя ў арганізацыі (чаго – невядома) распачатая крымінальная справа, а пакаранне, якое яму пагражае, – ад 1 да 3 гадоў за кратамі.

Андрэя затрымлівалі ўжо 7 разоў, цяпер ён адбывае содні за адзіночны пікет. Новы год мужчына сустрэў за кратамі.

Тым часам Беларусь становіцца ўсё прыгажэй

І людзі працягваюць гуляць

Дзяржынск гуляе з Дзедам Марозам.
Фота: чытачы Белсат

А вось вам яшчэ і з Лондану віншаванні!

 

Стужка навінаў