Вінаватыя людзі: у МНС назвалі прычыну сібірскага апакаліпсісу


Пажары ў Сібіры.
Фота: TASS/Forum

Сітуацыя з ляснымі пажарамі ў Сібіры і на Далёкім Усходзе Расеі стала магчымай, бо мясцовыя ўлады не зрабілі дастатковых захадаў дзеля ліквідацыі агмянёў узгаранняў. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка цэнтру «Антыстіхія» МНС Расеі Сяргей Абанін.

Hавiны
У Сібіры гараць мільёны гектараў лесу. Але тушыць іх грошай няма
2019.07.25 22:55

Прадстаўнік ведамства адзначыў, што ў сібірскія рэгіёны даводзілі прагнозы МНС, Расгідрамету і Раслясгасу, але «там не змаглі прыняць дастатковыя меры для недапушчэння ўзгаранняў і ліквідацыі іх агмянёў», паведамляе ТАСС.

Сяргей Абанін адзначыў, што плошча пажараў у Сібіры, на Далёкім Усходзе і на Урале павялічваецца за кошт працяглага сухога надвор’я і адсутнасці актыўных мераў тушэння большасці агмянёў. Чыноўнік падкрэсліў, што неспрыяльная абстаноўка з пажарамі складвалася сёлета па ўсёй Расеі, але пажары ў Паволжы і Цэнтральнай Расеі атрымалася патушыць.

Hавiны
Дэпутат прапануе бамбіць лясныя пажары ў Сібіры
2019.07.29 16:03

Паводле Абаніна, у бліжэйшы час сурʼёзных дажджоў над лясамі, якія гараць, не будзе, а невялікія ападкі не змогуць патушыць агонь. На яго думку, лясныя пажары сталі буйнымі праз недастатковыя дзеянні мясцовых уладаў, якія «не справіліся з сітуацыяй».

На 31 ліпеня агульная плошча лясных пажараў у Расеі павялічылася да 3 млн гектараў. Надзвычайнае становішча ўведзенае ў пяці рэгіёнах. Найбольш складаная абстаноўка зафіксаваная ў Іркуцкай вобласці і ў Краснаярскім краі. Таксама смог накрыў некаторыя гарады Сібіры і Забайкалля.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў