Вінаваты пілот. СК расследаваў прычыны трагедыі «Superjet» у Маскве


Следчы камітэт Расеі завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб крушэнні самалёта SSJ100 у траўні ў аэрапорце «Шарамецьева», у выніку чаго загінуў 41 чалавек. Пра гэта паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на свае крыніцы.

Аб’ектыў
Трагедыя ў «Шарамецьева»: 41 асоба загінула, у тым ліку двое дзяцей
2019.05.06 22:30

Віна ў авіякатастрофе ўскладзеная на камандзіра паветранага судна Дзяніса Еўдакімава. На думку следства, ён пасля вяртання самалёта ў аэрапорт вылету «ажыццявіў грубую пасадку на ўзлётна-пасадачную паласу».

Далейшыя дзеянні Еўдакімава, падчас якіх таксама былі парушаныя правілы, спрычыніліся да разбурэння і ўзгарання самалёта.

ВІДЭА
Аляксей Півавараў: Непасрэднай прычынай катастрофы ў «Шарамецьева» была жорсткая пасадка, а не пажар
2019.05.07 10:01

Увечары 5 траўня авіялайнер «Sukhoi Superjet Jet 100» кампаніі «Аэрафлот» ажыццяўляў звычайны рэйс з Масквы да Мурманску. Аднак пасля 28 хвілінаў палёту самалёт у экстранным парадку вярнуўся ў аэрапорт «Шарамецьева». З 78 чалавек, якія знаходзіліся на борце самалёту, 37 выжыла. З іх – 33 пасажыры і 4 чальцы экіпажу. Агулам загінуў 41 чалавек, сярод іх – 22-гадовы бортправаднік.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў