Вільня і Тэль-Авіў падтрымалі беларускіх пратэстоўцаў. На чарзе – Беласток і Гданьск

Акцыя салідарнасці ў Вільні. Фота: Ганна Русінава / Belsat.eu

Беларуская дыяспара працягвае ладзіць акцыі салідарнасці з пратэстоўцамі ў Беларусі. Чарговыя акцыі прайшлі 17 ліпеня.

У сталіцы Літвы Вільні ўдзельнікі акцыі «За дэмакратычную Беларусь» сабраліся каля дому ўраду Літвы, каб выказаць сваю салідарнасць з затрыманымі, журналістамі.

Удзельнікі прыйшлі з партрэтамі затрыманых. Фота: Ганна Русінава / Belsat.eu

У акцыі ўдзельнічалі каля 30 людзей: мясцовыя беларусы, студэнты ЕГУ, замежныя студэнты і іншыя. Удзельнікі падпісалі зварот да прэм’ер-міністра, які перадалі ўрада.

Таксама падобны зварот да кіраўніка ўраду, прэзідэнта Літвы зрабілі парламентарыі Літвы і еўрадэпутаты.

Удзельнікі патрабавалі спынення рэпрэсіяў у Беларусі. Фота: Ганна Русінава / Belsat.eu

Кожную пятніцу беларусы Літвы ладзяць акцыі каля розных урадавых устаноў і міжнародных арганізацыяў.

Таксама 17 ліпеня беларускіх пратэстоўцаў падтрымалі і ў Ізраілі – у Тэль-Авіве.

Акцыя ў Тэль-Авіве. Скрын

Тут на акцыю салідарнасці таксама прайшлі некалькі дзясяткаў чалавек.

18 ліпеня акцыя «Стоп рэпрэсіям у Беларусі» запланаваная ў Беластоку і ў Гданьску.

МГ belsat.eu

Hавiны