Вікторыя Азаранка ўпершыню ляціць з сынам у Еўропу


Беларуская спартоўка ўпершыню выехала з сынам па-за межы ЗША.

«Прыгоды мамы і Леа пачынаюцца. Еўропа, вось і мы. Першы прыпынак – Мадрыд», – напісала тэнісістка ў Instagram.

Азаранка нарадзіла сына ў ЗША і рассталася з мужам у ліпені летась. Пасля гэтага Білі МакКіг падаў дакументы на бацькоўства і звярнуўся ў амерыканскі суд з заявай пра крадзеж дзіця. Суд Лос-Анджэлеса пастанавіў, што на час разгляду справы аб апякунстве Леа не можа пакідаць горад. Увесь гэты час Вікторыя таксама не выяжджала з тэрыторыі ЗША. Праз судовыя разбіральніцтвы тэнісістка прапусціла Australian Open, US Open, а таксама некалькі важных турніраў.

У студзені 2018-га амерыканскі суд вынес рашэнне ў справе аб апецы на карысць Азаранкі. Былая першая ракетка свету хацела як мага хутчэй вярнуцца на радзіму. Відавочна цяпер ёй гэта ўдасца.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары