Вікторыя Азаранка – у паўфінале турніру ў Маямі


У матчы 1/4 фіналу беларуская тэнесістка перамагла суперніцу з Чэхіі Караліну Плішкаву з лікам 7: 5, 6: 3. Яна, як і Азаранка, – былая лідарка сусветнага рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі.

У гісторыі процістаянняў з ёй Вікторыя цяпер мае перавагу – 3: 1.

У паўфінале Азаранка згуляе са Слоан Стывенс. Азаранка прайграла ёй 12 сакавіка на турніры ў Індыян-Уэлсе (1: 6, 5: 7).

У 1/8-й фіналу суперніцаю Азаранкі стала полька Агнешка Радваньска, з якой у беларускі цяпер аднолькавая колькасць выгуляных індывідуальных тытулаў Жаночай тэніснай асацыяцыі. Рэйтынг Радваньскай – 32, а ў беларускі – 186.

Вікторыя ўсё яшчэ разлічвае на свой чацвёрты тытул у Маямі (раней яна перамагала тут у 2009, 2011 і 2016 год).

ДР belsat.eu

Стужка навінаў