Вікторыя Азаранка стане мамай


Тэнісістка часова сыходзіць са спорту.

Сёння найлепшая беларуская тэнісістка падзялілася ў «Фэйсбуку» навіной пра тое, што яна чакае дзіця.

«Прайшло некалькі тыдняў, з тых часоў, як вы апошні раз пра мяне чулі. Падчас аднаўлення пасля траўмы калена, мой доктар паведаміў, што ў канцы года я і мой бойфрэнд станем бацькамі. Мы не маглі б быць больш шчаслівымі і адчуваем сябе благаславёнымі, каб распачаць новы шлях пабудовы сямʼі разам.

Я прапушчу рэшту сезону ў спорце, які так люблю, але пры гэтым я з вялікім энтузіязмам гляджу наперад. Зараз я змагу аддацца тым заняткам, у якіх не магла праявіць сябе раней. Мяне матывуюць шматлікія прыклады моцных тэнісістак, якія змаглі вярнуцца на высокі ўзровень пасля нараджэння дзіцяці, а таксама жанчын ува ўсіх сферах дзейнасці, якія маглі развіваць свае карʼеры, выхоўваючы дзяцей.

Вялікі дзякуй сям’і, сябрам, маёй камандзе і спонсарам – вашае падтрыманне і падбадзёрванні – неверагодныя», – піша тэнісістка.

Напрыканцы хачу звярнуцца да сваіх прыхільнікаў. Я з нецярплівасцю чакаю магчымасці раздзяліць гэтае новае падарожжа з вамі», – дадала Азаранка.

Цягам апошніх тыдняў спартсменка праводзіла рэабілітацыю пасля французскай траўмы, а таксама рыхтавалася па адмысловай праграме да Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра. У іх Азаранка ўдзелу ўжо не возьме.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў