Вікторыя Азаранка пакідае «Ралан Гарос»


Першая ракетка Беларусі і пятая ракетка свету выбыла з турніру «Вялікага шлему» праз траўму правага калена.

24 мая ў першым крузе яна сустракалася з італьянскай тэнісісткай Карын Кнап. Першую партыю выйграла італьянка – 6: 3. Лёс другога сэта вырашыўся на тайм-брэйку на карысць Азаранкі – 7: 6. У ходзе трэцяга сэта беларуска адчула недамаганне і пры ліку 0: 4 адмовіліся ад далейшай барацьбы.

Летась Азаранка выйшла ў 1/16 фіналу «Ралан Гарос», а яе найвышэйшае дасягненне – паўфінал у 2013 годзе.

Разам з Азаранкай з адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе на кортах «Ралан Гарос» выбылі яшчэ дзве беларускі – Вольга Гаварцова і Аляксандра Сасновіч.

Стужка навінаў