Віктара Януковіча шпіталізавалі


Адзін з дзяжурных лекараў маскоўскага шпіталю імя Скліфасоўскага паведаміў журналістам, што заўважыў у больніцы чалавека, вельмі падобнага на былога кіраўніка Украіны Віктара Януковіча.

Паводле медыка, Януковіч паступіў у клініку яшчэ ў пятніцу ў стане, пры якім не мог рухацца: у яго падазраюць сур’ёзную траўму хрыбта, а таксама траўму калена.

«Камсамольская праўда» піша, што траўму ён атрымаў падчас гульні ў тэніс на вядомым падмаскоўным корце, адкуль Януковіча забрала «хуткая».

Лекар дадаў, што Януковіча суправаджалі некалькі чалавек.

У блоку больніцы, дзе яму аказвалася дапамога, на кароткі час абмежавалі доступ для наведнікаў, пасля Януковіча скіравалі ў рэанімацыю, але ў хуткім часе павезлі ў нейкую прыватную клініку.

Адзін з адвакатаў Януковіча, Аляксандр Гарашынскі, пацвердзіў выданню «Обозреватель», што ягоны падабаронны не можа рухацца.

«Я быў у Маскве ў пятніцу. Паехаў абмеркаваць пытанне яго ўдзелу ў відэаканферэнцыі (па якой Януковіч павінен сказаць апошняе слова). Я сустрэўся з ім у больніцы. Дыягназ дакладна сказаць не магу, гэта будзе некарэктна. Але траўма досыць цяжкая і ён не можа рухацца», – паведаміў адвакат.

Прэсавы сакратар Януковіча адмовіўся каментаваць медыям гэтую інфармацыю.

ДД

Стужка навінаў