Януковіча дапытваюць па справе расстрэлаў на Майдане. Відэатрансляцыя


Трансляцыя допыту Віктара Януковіча

З другой спробы дапытваюць былога прэзідэнта Украіны.

Сьвятошынскі раённы суд Кіева сёння дапытвае ў рэжыме відэаканфэрэнцыі з расейскім судом былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў справе пра забойствы актывістаў Еўрамайдану ў студзені-лютым 2014 году.

Судовае паседжанне пачалося прыкладна а 14:30 Вядома, што відэадопыт будзе цягнуцца 3,5 гадзіны.

Чытайце таксама >>> У Беларусі можа пачацца антыміліцэйскі майдан

Януковіч выступае ў якасці сведкі, пытанні яму зачытваюць з Святошынскага раённага суду Кіева, дзе паўтары гады слухаецца справа пра расстрэл 48 ды раненні 80 асобаў на вуліцы Інстытуцкай у Кіеве 20 лютага 2014 года. На лаве падсудных – пяцёра былых байцоў кіеўскага полку «Беркут».

Першая спроба дапытаць Януковіча праз відэасувязь была зробленая 25 лістапада, але допыт не адбыўся, таму што ў залу паседжання не даставілі пяцярых абвінавачаных – актывісты заблакавалі іх у будынку Лукʼянаўскага следчага ізалятару, што ва ўкраінскай сталіцы.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў