Віктар Януковіч пракаментаваў прысуд пра дзяржаўную здраду


Збеглы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч пракаментаваў рашэнне суда, які прысудзіў яго да 13 гадоў пазбаўлення волі.

«Народ, калі праводзілі інтэрактыўнае апытанне шматлікія тэлевізійныя каналы, народ у сярэднім каля 90 адсоткаў сказаў, што не верыць у гэты суд, і гэты суд – палітычны заказ. Прысуд быў, усім зразумела, напісаны пад дыктоўку ўлады. І той ціск, які было на суд, ён быў беспрэцэдэнтны», – заявіў Януковіч падчас сваёй ужо 6-й прэс-канферэнцыі ў Расеі ад часу сваіх уцёкаў.

Якія менавіта тэлевізійныя каналы праводзілі ўзгаданыя апытанні, Януковіч не ўдакладніў.

Новости
Суд признал вину беглого экс-президента Януковича в госизмене доказанной
2019.01.24 12:46

Суд над экс-прэзідэнтам Віктарам Януковічам працягваўся ад вясны 2017 году і быў завочным: Віктар Януковіч уцёк з Кіева 21 лютага 2014 году пасля трагічных падзеяў на Майдане Незалежнасці. Як распавёў ахоўнік былога прэзідэнта ў судзе, 23 траўня былы прэзідэнт адправіўся ў Крым, дзе яго сустрэлі расейскія вайскоўцы і адвезлі на базу Чарнаморскага флоту. Адтуль экс-кіраўнік дзяржавы збег у Расею. Ад таго часу на тэрыторыі Украіны яго не было.

Напрыканцы студзеня сёлета суд у Кіеве прысудзіў Януковіча да 13 гадоў пазбаўлення волі. Яго абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе, у дапамозе ў вядзенні агрэсіўнай вайны і спрыянні замаху на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Прысуд вынесены завочна.

Завочны прысуд прадугледжвае арышт асуджанага для адбыцця пакарання толькі ў тым выпадку, калі яго ўдасца затрымаць.

Новости
За госизмену – 13 лет. Суд вынес Януковичу приговор
2019.01.24 17:15

Януковіч падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі заявіў, што яго няма ў базах дадзеных Інтэрполу, і ён можа паехаць у любую краіну свету.

Таксама экс-прэзідэнт заявіў, што яго адвакаты накіравалі ў следчыя органы Украіны матэрыялы для пачатку расследавання і вызначэння «сапраўдных вінаватых у страце Крыму».

СО, belsat.eu

Стужка навінаў