Віктар Януковіч хоча вярнуцца ва Украіну


phot. Vladimir Gerdo/TASS/Forum

Юрысты Віктара Януковіча спадзяюцца, што пры Уладзіміры Зяленскім справу экс-кіраўніка Украіну не будуць «палітызаваць». Пра гэта «Известиям» распавёў ягоны адвакат Віталь Сярдзюк.

Паводле адваката, абарона Януковіча будзе дамагацца зняцця ўсіх абвінавачванняў і абскарджвае ўжо вынесены прысуд. Юрысты Януковіча маюць намер працягваць адстойваць яго правы незалежна ад таго, якую пазіцыю па гэтым пытанні зойме новы прэзідэнт Украіны. Аднак пры Уладзіміры Зяленскім справу экс-прэзідэнта наўрад ці будзе празмерна палітызаваць, кажуць яны.

«Сапраўды, намеры вярнуцца ў Віктара Януковіча ёсць. І мы над гэтым працуем з першых дзён барацьбы за ягоныя правы. Абранне Зяленскі ніякім чынам не ўплывае на само жаданне Віктара Януковіча. Гэтак жа як гэта не ўплывае на нашу працэсуальную працу: як змагаліся, так і будзем змагацца, – заявіў Віталь Сярдзюк. – Вядома, на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі Віктар Януковіч знаходзіцца часова і змушана».

У студзені Абалонскі суд Кіева прызнаў Віктара Януковіча вінаватым у дзяржаўнай здрадзе і дапамозе ў агрэсіўнай вайне. Экс-прэзідэнта пакаралі 13 гадамі пазбаўлення волі завочна.

Януковіч павіншаваў Зяленскага і пажадаў «не падвесці» ўкраінскі народ

ІІ belsat.eu, паводле «Известия»

Глядзі таксама
Каментары