Віктар Януковіч баіцца за сваё жыццё і не паедзе на допыт у Кіеў


Экс-прэзідэнт Украіны адмовіўся прыязджаць ува Украіну. Адпаведную заяву ў Генпракуратуру краіны перадаў ягоны адвакат Віталь Сярдзюк.

У заяве напісана, што Януковіч гатовы адказваць на пытанні следства «па месцы знаходжання ці ў рэжыме відэаканферэнцыі».

Адна з «паважных прычын», па якой Януковіч не можа прыехаць, Сярдзюк назваў наяўнасць пагрозу яго жыццю і няздольнасць дзяржавы забяспечыць бяспеку.

Чытайце таксама >>> У Беларусі можа пачацца антыміліцэйскі майдан

28 лістапада Святошынскі раённы суд Кіева ўжо дапытваў Януковіча ў рэжыме відэаканфэрэнцыі з расейскім судом па справе забойстваў актывістаў Еўрамайдану. Тады ён папрасіў прабачэння ў сваякоў загінулых. Гэта была другая спроба.

Першая спроба дапытаць Януковіча праз відэасувязь была зробленая 25 лістапада, але допыт не адбыўся, бо ў залу паседжанняў не даставілі абвінавачаных – актывісты заблакавалі іх у будынку Лукʼянаўскага следчага ізалятару ў Кіеве.

Віктара Януковіча падазраюць у дзяржаўнай здрадзе падчас падзей 2014-га году і замаху на тэрытарыяльную цэласнасць краіны.

Відэарэпартаж  «Белсату» пра падзеі ўва Украіне

ДР belsat.eu паводле bbc.com

Стужка навінаў