Віктар Малішэўскі: На месцы апазіцыі я б прыняў, што 83,7 % выбарцаў падтрымлівае Лукашэнку


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=xEqzQMbdOTY”][vc_column_text]Апазіцыі патрэбна павышаць свой рэйтынг, а не «парыцца» фальсіфікацыямі, мяркуе блогер ды журналіст Віктар Малішэўскі.

Блогер распавёў «Белсату», што за 20 хвілінаў да закрыцця свайго выбарчага ўчастку сфатаграфаваў спісы выбарцаў. Закладаючы, што за 20 хвілінаў прагаласавала каля 20-30 чалавек, можна меркаваць пра яўку. Калі ж блогер параўнаў звесткі са спісаў і з выніковага пратаколу, то выявілася, што яўку завысілі больш як на 20 %. Прычым на парламенцкіх выбарах 2012 года спадару Малішэўскаму ўдалося выкрыць, што яўку ў афіцыйным пратаколе на тым жа ўчастку завысілі ажно ў 3 разы.

Чытайце таксама >>> Беларускі блогер Віктар Малішэўскі аналізуе перадвыбарную праграму галоўнага папуліста краіны

Паводле блогера, беларусы нічога не зрабілі, каб апошнія прэзідэнцкія выбары былі цікавымі. На ягоную думку, мала хто прачытаў выбарчыя праграмы кандыдатаў ды выйшаў на іхныя пікеты, каб задаць нейкія надзённыя пытанні: «Мы прывыклі сядзець у нашых інтэрнэтах і чакаць, калі да нас прыйдуць. Калі ж нас пачнуць пераконваць, мы яшчэ будзем супраціўляцца».

Калі б Таццяна Караткевіч зняла сваю кандыдатуру з выбарчай гонкі, то гэта наўрад ці было б інтрыгай сёлетняй кампаніі, бо толькі яшчэ б больш знізіла цікавасць да выбараў, мяркуе спадар Малішэўскі.

Ён заўважыў, што на выбарах у 2010 годзе блізу 10 прэтэндэнтаў без цяжкасцяў назбіралі па 100 тыс. подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатамі.

«Калі гэта аказалася на сёлетніх выбарах гэтак цяжка, а на мінулых было гэтак проста, то я на месцы тых кандыдатаў пакаяўся б і прызнаўся, ці насамрэч у іх было па 100 тыс. подпісаў. Я разумею, што маральнага права гаварыць пра фальсіфікацыі не маюць тыя людзі, якія на мінулых выбарах фактычна нешта фальсіфікавалі – вынікі, даныя, прадстаўленні, бо называліся кандыдатамі, хоць імі не былі», – адзначыў журналіст.

Паводле яго, цяжка аналізаваць вынікі апошніх прэзідэнцкіх выбараў у сітуацыі, калі апазіцыянеры кажуць пра фальсіфікацыі, а ўлады наадварот заахвочваюць верыць звесткам ЦВК. Блогер адзначыў, што на месцы беларускай апазіцыі прыняў бы афіцыйную інфармацыю, што за Лукашэнку прагаласавалі 83,7 % выбарцаў:

«А цяпер мы пачынаем працаваць з гэтай лічбай, рабіць так, каб нас столькі ж падтрымлівала, і не парыўся б адносна фальсіфікацый ды іншага. Мы трапляем у сур’ёзную пастку. Мы 15 гадоў спрабуем даказаць аксіёму, што ў нас дыктатура, што ў нас усё фальсіфікуюць, Увесь удзел апазіцыі ў выбарах зводзіцца да таго: «Гоп! Мы цяпер замерылі: немагчыма сабраць 100 тыс. подпісаў. Мы рады, мы не сабралі. Нас не зарэгістравалі кандыдатамі, значыць, з тымі, хто сабраў – усё ясна. Гоп! За нас на выбарчым участку прагаласавалі ажно 18 %, а нам налічылі 8 %. Гэта ж трэба – якія жарсці!» Ну і што, ну 18 % – усё адно ты прайграў. Так, дапусцім, 18 % ці нават 20 %, але ж выбары прайграныя. Калі ж мы далей будзем ісці па гэтых лічбах, то акажацца, што мы не на выбары ідзем, а ідзем давесці, што ў нас дыктатура. Некаму гэта яшчэ трэба даказваць?», – адзначыў Віктар Малішэўскі.

МЯ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў