Віктар Лукашэнка сустрэў у аэрапорце кіраўніка Міжнароднага алімпійскага камітэту


Томас Бах прыбыў у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» рэйсам з Осакі. Яго сустракаў старэйшы сын кіраўніка Беларусі Віктар Лукашэнка, які нядаўна быў прызначаны на пасаду першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту.

Віктар Лукашэнка (у цэнтры) і Томас Бах (з чырвоным гальштукам) у Нацыянальным аэрапорце «Мінск». 30 чэрвеня 2019 г. Фота – noc.by

Гэта другі візіт кіраўніка Міжнароднага алімпійскага камітэту ў гісторыі суверэннай Беларусі. Мінулы раз кіраўнік МАК наведваў Беларусь 1992 годзе.

Увечары 30 чэрвеня ў Менску адбудзецца цырымонія закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў