Віктар Бабарыка ў СІЗА КДБ пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы


Былы кіраўнік «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка ў панядзелак 30 лістапада азнаёміўся з матэрыяламі справы, па якой на мінулым тыдні КДБ завяршыў папярэдняе расследаванне. Адвакат Бабарыкі таксама паведамляе, што яго падабароннаму прапановаў аб вызваленні не агучвалі.

Раней сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка распавёў, што нібыта падчас візіту ў Менск Сяргей Лаўроў, кіраўнік МЗС Расеі абмяркоўваў з Лукашэнкам умовы вызваленне Бабарыкі. Лукашэнка, як адзначыў Латушка, настойвае, што Бабарыка можа быць вызвалены, калі разам з сынам з’едзе на Кіпр. Гучала меркаванне, што магчыма, Бабарыка ўжо не ў СІЗА КДБ. Але гэтыя словы аспрэчыў адвакат Дзмітрый Лаеўскі.

«Сёння, 30 лістапада 2020 года, з раніцы абаронцы разам з Віктарам Бабарыка знаёміліся з матэрыяламі справы. Гэта адбывалася ў Менску. Віктар Дзмітрыевіч усё гэтак жа, як і да выходных, утрымліваецца пад вартай. Пазіцыя паслядоўная і прынцыповая. Ніякіх прапановаў пра вызваленне не гучала. Працягваем абараняць ад неабгрунтаваных і незаконных абвінавачванняў», – паведаміў у Facebook адвакат Дзмітрый Лаеўскі.

Віктара Бабарыку затрымалі разам з ягоным сынам Эдуардам 18 чэрвеня. Супраць былога кіраўніка «Белгазпрамбанку» высунулі абвінавачванні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 430 і ч. 2 арт. 235 КК Рэспублікі Беларусь па фактах атрымання хабараў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры, а таксама легалізацыі («адмыванні») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры адпаведна.

Hавiны
КДБ заявіў, што скончыў расследаванне справы «Белгазпрамбанку»
2020.11.24 15:27

СК belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева(«Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў