Віктар Бабарыка патрабуе зняпраўдзіць звесткі з матэрыялаў БТ


Адвакаты Віктара Бабарыкі Дзмітрый Лаеўскі і Наталля Мацкевіч распавялі TUT.BY пра рэакцыю экс-банкіра на прапагандысцкія сюжэты тэлеканалу «Беларусь 1».

Напярэдадні на «Беларусь 1» выйшаў сюжэт, у якім Аляксандр Лукашэнка заявіў, што так званая справа Белгазпрамбанка – «не палітычны заказ» і што ўсе, хто праходзіць па ёй «даюць паказанні». «І гэты (Бабарыка – заўв. belsat.eu) ўжо зарыдаў. Калі не зарэгістравалі, зарыдаў і пачаў паказанні даваць», – дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аднак, паводле адвакатаў Бабарыкі, пасля паседжання ЦВК, дзе было вырашана не рэгістраваць Бабарыка кандыдатам у прэзідэнты, допыты або іншыя следчыя дзеянні з Бабарыка наагул не праводзіліся. Лаеўскі і Мацкевіч распавялі TUT.by, што 20 ліпеня яны наведалі Бабарыку ў СІЗА і абмеркавалі з ім звесткі, што былі распаўсюджаныя БТ напярэдадні.

«Віктар Дзмітрыевіч вырашыў накіраваць у Белтэлерадыёкампанію на падставе Закона «Аб СМІ» патрабаванне зняпраўдзіць гэтыя звесткі і асобныя сцвярджэнні з рэпартажу «Справа Белгазпрамбанка»: куды цяклі доларавыя рэкі», бо яны не адпавядаюць рэчаіснасці і ганяць яго гонар і годнасць. Гэта патрабаванне ён падпісаў пры нас і перадаў адміністрацыі СІЗА для накіравання па адрасе», – адказалі адвакаты.

Hавiны
Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць скаргу на нерэгістрацыю Віктара Бабарыкі
2020.07.16 20:24

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў