Віктар Бабарыка правёў першую прэсавую канферэнцыю. «Белсат» зладзіў СТРЫМ


Першая прэсавая канферэнцыя Віктара Бабарыкі

⚡СТРЫМ⚡Першая прэсавая канферэнцыя экс-банкіра Віктара Бабарыкі ў якасці ўдзельніка сёлетняй палітычнай кампаніі!

Opublikowany przez Белсат TV Środa, 20 maja 2020

Патэнцыйны прэтэндэнт на кандыдата ў прэзідэнты Віктар Бабарыка адказаў на пытанні журналістаў датычна сваёй сваёй першай палітычнай кампаніі. Экс-старшыня праўлення Белгазпрамбанку праз 20 гадоў на згаданай пасадзе вылучыўся ў прэзідэнты.

Віктар Бабарыка.
Фота: belgazprombank.by

18 траўня Цэнтральная Выбарчая Камісія зарэгістравала ініцыятыўную групу Віктара Бабарыкі ў складзе 10 101 асобы. Большую – у 11 тысяч асобаў, мае толькі нязменны кіраўнік Беларусі і сёлетні вылучэнец Аляксандр Лукашэнка.

Ачоліў ініцыятыўную групу сын спадара Віктра – Эдуард. Гэта была першая прэсавая канферэнцыя экс-банкіра Віктара Бабарыкі ў якасці ўдзельніка сёлетняй палітычнай кампаніі.

Аб расейскім уплыве

На пытанне аб сваіх сувязях з Расеяй Віктар Бабарыка зазначыў, што пасля звальнення з «Белгазпрамбанкам» у яго не было аніякіх кантактаў з расейскім бізнесам.

«Нехта, хто працуе ў мяне ў штабе, можа працаваць у расейскай кампаніі, але расейскі інтарэс да маёй прэзідэнцкай кампаніі абсалютна нулявы», – зазначыў Бабарыка.

Бабарыка мяркуе, што Цэнтрвыбаркам абараняе інтарэсы грамадзянаў Беларусі. На ягоны погляд, бягучая сітуацыя ў Беларусі адлюстраванне узровень сталення нацыі.

«Немагчыма фальсіфікаваць волю народу»

«Я не іду на вайну, я іду браць удзел у выбарах. Я лічу, што фальсіфікаваць волю народу не можа аніхто. Калі вы прачытаеце кнігу «Паўстанне масаў», то там напісана: «Немагчыма трымаць народ нават крывёю ў спакоі на працягу доўгага часу»! Волю народу аніхто не можа пахістаць, і яна будзе вырашаная 9 жніўня», — кажа ён.

Віктар Бабарыка.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Віктар сказаў, што не верыць у значныя фальсіфікацыі папярэдніх выбараў.

«Я веру, што можна напісаць не 60%, а 70%, не 15%, а 10%. Я ўпэўнены ў прыблізнай дакладнасці нашых выбараў. Напэўна я пакрыўджу шмат каго, няхай гэта лічыцца маёй наіўнасцю. Але не веру ў магчымасць фальсіфікацыяў народнага галасавання».

Рэпрэсіі і ціск з боку ўладаў

Бабарыка паведаміў, што плануе сабраць мінімум 150 тысяч да другога этапу. Але адзначыў, што быў бы шчаслівы, калі мы б здолелі пераадолець бар’ер у мільён подпісаў.

«Я шчыра лічу, што прэзідэнт – гэта менеджар, а не правадыр. Правадары патрэбныя масам, а беларусы ўсё-ткі народ. І ў мяне ёсць даказаная 20-гадовым досведам кампетэнцыя менеджара», — кажа Бабарыка.

Пасля выбарчай кампаніі, калі не будзе абраны прэзідэнтам, Віктар напачатку сыдзе ў адпачынак. А потым будзе разглядаць прапановы аб працы ці ствараць уласныя праекты.

Віктар Бабарыка.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Бабарыка адзначыў, што заканадаўства, напісанае ў 96-ым годзе не ўлічвае тэхналагічны прагрэс.

«Чалавецтва за 26 гадоў зрабіла моцны тэхналагічны прагрэс, які дазволіць забяспечыць празрыстасць галасавання».

Ён запэўніў, што з ім не звязваліся ўлады – за выключэннем Цэнтрвыбаркама.

«Я 27 год жыву пад каўпаком»

Рэпрэсіяў і ціску з боку ўладаў ён не баіцца і нават лічыць іх часткова «міфатворчасцю».

«У нас няма сакрэтаў, мы не займаемся супрацьпраўнай дзейнасцю, якая можа выклікаць падазрэнні да майго штабу. Любы ціск, любая пагроза будзе адразу апублікаваная. Мы будзем максімальна асвятляць нашую кампанію. Калі вы думаеце, што за 20 гадоў працы на такой пасадзе ў мяне няма куратара? Я 27 гадоў пад каўпаком. Але не ведаю грахоў, за якія мяне ці сябраў майго штабу можна было б пасадзіць».

Бабарыка зазначыў, што ён катэгарычна супраць рэпрэсіяў за выказвання свайго меркавання.

«Я не раблю аніякіх супрацьпраўных дзеянняў. Мы не выходзім на вуліцы, мы не парушаем закон – як б ён не быў. Я не кажу, што яго не трэба папраўляць. Канешне, трэба! Для гэтага я і балатуюся».

Віктар Бабарыка. Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Віктар Бабарыка. Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Віктар Бабарыка. Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

 

На пытанне аб беларускім суверэнітэце Віктар Бабарыка адказаў, што бачыць галоўны выклік для яго ў эканоміцы.

«Я сваю асноўную задачу бачу ў тым, каб зрабіць Беларусь эканамічна незалежнай. А далей беларускі народ прагаласуе за свае сімвалы і гербы».

Hавiны
«Я не ваюю. Я не іду на вайну». Віктар Бабарыка адказаў на пытанні ў жывым эфіры
2020.05.16 12:46

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў