Віктар Бабарыка азнаёміўся з матэрыяламі сваёй крымінальнай справы


Паводле ягонага адваката Дзмітрыя Лаеўскага, у справе ёсць факты, якія сведчаць пра тое, што Віктар Бабарыка не здзяйсняў таго, што яму вылучылі ў абвінавачванні.

«Мы з каляжанкаю Наталляю Мацкевіч прачыталі матэрыялы і, абапіраючыся ўжо на ўвесь гэты масіў інфармацыі, прыйшлі да высновы, што ў дачыненні нашага падабароннага абвінавачванне не даказанае. Наадварот – ёсць шэраг аб’ектыўных фактаў, што сведчаць пра тое, што Віктар Бабарыка не здзяйсняў таго, што яму вылучана ў абвінавачванні. Таму мы зноў заявілі пра неабходнасць спынення крымінальнага пераследу», – распавёў Лаеўскі tut.by.

Аб накіраванні справы пракурору адвакаты даведаліся са СМІ, афіцыйна орган следства – КДБ – іх пра гэта не паведамляў.

Акрамя таго, адвакат адзначае, што прыкладна з сярэдзіны снежня па ўчорашні дзень, гэта значыць больш за месяц, абаронцы не дапускаліся для наведвання ў следчы ізалятар, таму Віктар Дзмітрыевіч быў пазбаўлены магчымасці атрымліваць кансультацыі сам-насам і канфідэнцыйна.

– Нам не дазволена капіяваць матэрыялы справы, наш калега па абароне Віктара Бабарыкі, адвакат Аляксандр Пыльчанка пазбавіўся права ажыццяўляць адвакацкую дзейнасць, падставай для гэтага стаў прававы каментар у СМІ, адвакат Віктара Бабарыка па пытаннях выбарчага права Максім Знак заключаны пад варту ў СІЗА – у такой абстаноўцы ажыццяўляецца абарона на сённяшні дзень – падсумаваў Дзмітрый Лаеўскі.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў