Віктар Бабарыка абвясціў, што ідзе ў прэзідэнты


Старшыня праўлення Белгазпрамбанку паведаміў аб гэтым у сваім Facebook.

Віктар Бабарыка высоўвае сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.

«Ніколі не думаў, што буду пісаць такі тэкст і спадзяваўся, што заставацца на пазіцыях эканамічнага аналітыка і не займацца палітыкай у мяне атрымаецца да надыходу новых часоў у нашай краіне. Аднак ніколі не кажы ніколі», – напісаў ён у посце.

Уважаемые дамы и господа!Никогда не думал, что буду писать такой текст и надеялся, что оставаться на позициях…

Opublikowany przez Виктор Бабарико Wtorek, 12 maja 2020

 

Бабарыка адзначыў, што ён не наіўны чалавек і разумее правілы гульні, якія былі сфармаваныя ў Беларусі. Падкрэсліў, што яму вядомы прынцып «няважна, як галасуюць, важна, як лічаць».

«Аднак ведаючы ўсё гэта, я веру ў абмежаванасць любой неэфектыўнай сістэмы, у магчымасці, якія даюць новыя інструменты на глебе сучасных тэхналогіяў», – кажа Бабарыка.

Ён піша, што выбары сёлета могуць стаць апошнімі ў незалежнай Беларусі. Таму ён палічыў недапушчальным і сарамлівым для сябе шкадаваць аб тым, што не паспрабаваў нешта змяніць, апраўдваючы сябе тым, што змяніць нічога нельга.

«Калі можна шчыра апісаць тую сітуацыю, у якой мы знаходзімся, калі верны аналіз, чаму мы дайшлі да гэтай кропкі, калі можна прапанаваць варыянт вырашэння праблемы, то трэба і прыняць адказнасць за рэалізацыю гэтага варыянта», – піша Бабарыка.

У інтэрв’ю TUT.by Бабарыка паведаміў, што ягоны сын Эдуард Бабарыка [заснавальнік краудфандынгавай платформы Ulej.by] узначаліць ягоную ініцыятыўную групу. Пакуль што людзей набіраюць праз гарадскі тэлефон, але ўжо ў бліжэйшы час будзе створаная адмысловая старонка.

Hавiны
Цапкала «Белсату»: Я – гэта я, а не клон нейкі
2020.05.11 20:44

Віктар Бабарыка нарадзіўся ў Менску ў 1963 годзе. Ён працаваў старшынёй праўлення ААТ «Белгазпрамбанк» з 2000 году па 12 траўня 2020 году, калі па ўласным жаданні звольніўся з пасады.

Апроч Бабарыка аб жаданні ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі абвясцілі блогеры Сяргей Ціханоўскі, Павел Спірын, Юрый Ганцэвіч, экс-дэпутатка Ганна Канапацкая і кіраўнік ПВТ Валер Цапкала.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў