Відэаблогера за імітацыю крадзяжу глазураваных сыркоў пасадзілі ў ізалятар і аштрафавалі на 127,5 рублёў


18-гадовага палачаніна пакаралі за мелкае хуліганства.

Маладзён у сваіх відэа ладзіў правяранні аховы на прафпрыдатнасць – імітаваў дробныя крадзяжы, здымаў на тэлефон і публікаваў на «Youtube’е».

Ліцэіст прыходзіў у краму, браў глазураваны сырок, а пазней пакідаў у іншым месцы і выходзіў. Увесь працэс здымаў і каментаваў.

У міліцыі палічылі, што маладзён «дэзарганізоўвае працу крамы». Хлопца затрымалі, склалі пратакол за дробнае хуліганства і адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання на содні.

Юнака аштрафавалі на пяць базавых велічыняў (127,5 рубля).

ДР belsat.eu

Стужка навінаў