Відэа з чыноўнікам, які напісаў на нарадзе Лукашэнкі пра «бабло і цёлак», больш недасяжнае


Відэа ОНТ з аркушам з нататніку, які нібыта належыць экс-віцэ-прэм’еру Уладзіміру Дражыну, больш няма на «Youtube’е».

Сюжэт выдаляюць ужо другі раз.

Відэа з нарады аб развіцці летніх відаў спорту паказалі 18 снежня. Аператар зняў нататкі аднаго з удзельнікаў. У іх аўтар, між іншага, напісаў: «Бабла мало, мерседесов нет, тёлки на за…». Пасля сказ абрываецца. У медыях з’явілася інфармацыя, што гэта нататкі Уладзіміра Дражына.

Падчас нарады аб развіцці летніх відаў спорту Аляксандр Лукашэнка паабяцаў караць чыноўнікаў за тое, што таленавітыя беларускія спартоўцы з’язджаюць за мяжу, а маладых атлетаў – прымусіць плаціць грошы за права зʼехаць.

Менавіта ў гэтым кантэксце кіраўнік Беларусі ўжыў слова «бабло»: што грошай у спорт укідаецца шмат, а аддачы няма. Гэтыя словы фігуруюць і ў адной з цытатаў БелТА.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў