Відэа: трамвай збіў жанчыну на пешаходным пераходзе, яе адкінула на некалькі метраў


Раніцай у Менску здарылася ДТЗ, у якім пацярпела жанчына.

На апублікаваным на YouTube відэа бачна, што жанчына пераходзіць дарогу па пешаходным пераходзе. У адной з палос руху спыніўся цяжкавік, хутчэй за ўсё праз гэта кіроўца трамваю і не заўважыў пешахода. Удар быў дастакова моцны, бо жанчыну адкінула на некалькі метраў.

Па факце здарэння ДАІ праводзіць праверку.

Стужка навінаў