ВІЧ-інфекцыю ў Пінск вязуць з Расеі


Піншчына займае першае месца ў Берасцейскай вобласці па колькасці выяўленых носьбітаў ВІЧ.

На 1 лістапада 2015 года ў Пінску і Пінскім раёне зарэгістравана 730 чалавек, якія заразіліся смяротным вірусам (усяго на Берасцейшчыне – 1514).[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGT1I0Qno3RUFCTUUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Праблеме распаўсюду ВІЧ у Пінскім рэгіёне быў прысвечана адмысловы семінар, зладжаны пінскімі медыкамі. Адзін са шляхоў, праз які ВІЧ трапляе ў Пінск, – гэта паездкі ў Расею, паведамляе пінскі тэлеканал «Варяг». Праз цяжкую эканамічную сітуацыю ў рэгіёне пінчукі выязджаюць на заробкі за ўсходнюю мяжу Беларусі. Там яны развязна ды юрліва сябе паводзяць і, у выніку, заражаюцца ВІЧ-інфекцыяй.

Паводле інфармацыі адмыслоўцаў, да 2009 года асноўны шлях заражэння быў у Пінску праз шматразовае выкарыстанне шпрыцаў сярод наркаманаў. Узрост выяўленых носьбітаў ВІЧ амаль ніколі не перавышаў 29 год. Цяпер вірус у 70 % выпадкаў перадаецца праз сексуальныя зносіны і ўсё часцей выяўляюцца носьбіты старэйшыя за 35-40 гадоў.

1-га снежня штогод адзначаюць Сусветны дзень барацьбы са СНІДам.

ПП, belsat.eu

Стужка навінаў