Расстрэльная каманда – гэта смешна? «Viber» вымушаны прасіць прабачэння


4 верасня кампанія адзначала карпаратыў, а сёння апублікавала «мемасікі ад офісных крэатыўшчыкаў».

Сярод здымкаў знайшоўся калаж з фота расстрэльнай каманды НКУС.

Карыстальнікі Facebook звярнулі ўвагу на недарэчны жарт. Прадстаўнікі кампаніі выбачыліся і выдалілі фотажабу.

Пасля гэтага сітуацыю пракаментавала прэсавая служба Viber.

«Сёння пасля публікацыі на неафіцыйнай старонцы менскага офісу Viber у сетцы «Фэйсбук», карыстальнікі пазначылі ў каментарах на гістарычны кантэкст, які прысутнічаў на адным з фота. Як толькі гэты факт стаў нам вядомы, фатаграфія была выдаленая. Просім прабачэння  і дзякуем карыстальнікам Viber за аператыўную рэакцыю», – заявілі ў Viber.

Кампанія паабяцала, што «зробіць захады па перадухіленні падобных сітуацыяў у будучыні».

belsat.eu

Стужка навінаў