Верталёт, які страляў па гледачах на вучэннях «Захад-2017», разбурыў склад пры пасадцы


Верталёт страляе па гледачах, якія назіраюць за вучэннямі

Падчас расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017» верталёт «Ка-52» («Алігатар»), здзейсніў стрэл у бок гледачоў, пасля пасадкі часткова разбурыў складское памяшканне на аэрадроме Пушкін.

Пра гэта выданню «РБК» паведамілі адразу дзве крыніцы.

16 верасня – у трэці дзень вайсковых вучэнняў – у Ленінградскай вобласці адбылася не адна, а дзве надзвычайных сітуацыі з удзелам верталёту «Ка-52». Пра гэта распавяла крыніцы, блізкая да Мінаабароны Расеі, а таксама крыніцы з авіяцыйнай галіны суседняй краіны. Пасля палёту, падчас якога «Ка-52» даў залп у бок гледачоў, адбыўся яшчэ адзін міжвольны стрэл, распавялі два суразмоўцы.

Першы незапланаваны стрэл адбыўся а 14:00 паводле менскага часу: экіпаж «Ка-52» – падпалкоўнік Смахцін А.В. і старэйшы лейтэнант Ваўчкоў А.С. – выканаў узлёт з аэрадрому Пушкін і здзейсніў пералёт на палігон Лужскі. А 14:47, пасля атрымання дазволу кіраўніка палётаў палігону, пры выкананні трэцяга заходу на баявым курсе на вышыні 50 м і хуткасці прыкладна 200 км / г пры ўключэнні галоўнага выключальніка ўзбраення адбыўся самаадвольны сход некіравальнай авіяцыйнай ракеты (Нар) С-8.

Пасля гэтага старэйшы лейтэнант Ваўчкоў атрымаў каманду спыніць выкананне задачы, змяніў курс і вярнуўся на базу ў Пушкін. З-за незапланаванага пуску ракет тры асобы атрымалі раненні.

Мінабароны Расеі пацвердзіла, што верталёт «Ка-52» выканаў выпадковы пуск ракеты, але гэта «адбылося ў іншы перыяд часу». Паведамленні аб параненых людзях пры інцыдэнце ў ведамстве назвалі «глупствам».

Праз 2,5 гадзіны адбыўся другі інцыдэнт з «Ка-52», ужо пасля прызямлення верталёта на ўзлётна-пасадачную паласу, распавяла крыніца, блізкая да Мінабароны РФ.

Паводле яе, калі Смахцін і Ваўчкоў, заглушыўшы рухавік, два тэхнікі прыйшлі правесці пасляпалётны агляд. Першы правяраў верталёт на прадмет пашкоджанняў, другі займаўся тэхнічным абслугоўваннем узбраення.

«Ён разгарнуў верталёт такім чынам, каб прылада было накіравана ў бяспечным кірунку, а пасля зняў кажух, за якім знаходзіцца гармата. Затым ён пачаў праводзіць усе стандартныя працэдуры, якія звычайна праводзяцца ў межах тэхнікі бяспекі пасля кожнага палёту», – распавяла крыніца. Другі тэхнік павінен быў адкрыць затвор, а затым зрабіць кантрольны спуск, каб пераканацца ў адсутнасці снарада ў канале ствала.

Аднак, паводле суразмоўцы, тэхнік забыўся праверыць затвор і адразу націснуў на кнопку электраспуска.

«Калі б усё было выканана па інструкцыі, снарад бы проста ўпаў побач з машынай, а тут ён застаўся ў ствале. У выніку адбыўся стрэл, які паразіў складское памяшканне», – адзначыў суразмоўца.

Другі стрэл адбыўся 30-міліметровым снарадам, адзначыла крыніца. З-за стрэлу адна сцяна складу была часткова разбураная, ніхто не пацярпеў, паведаміў ён.

Былы вайсковы лётчык Барыс Барсукоў сказаў, што ў аварыі са стрэлам па складскім памяшканні, хутчэй за ўсё, вінаваты тэхнік.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Rbc.ru

Стужка навінаў