«Верталёт Лукашэнкі» некалькі дзён запар лятаў у Гомель


Верталёт «Agusta-Westland AW-139» з урадавым бартавым нумарам EW-001PH, якім найхутчэй неўзабаве будзе карыстацца Аляксандр Лукашэнка, тры дні запар лятаў з Менску ў Гомель.

Пра гэта сведчаць звесткі з flightradar24.com. Палёты адбыліся 11, 12 і 13 красавіка.

Магчыма, што верталёт тэстуецца перад палётам з кіраўніком краіны на борце.

Першы трэнавальны палёт «Agusta-Westland AW-139» адбыўся ў менскім аэрапорце 30 сакавіка 2019 года.

Кошт гэтай мадэлі верталёта – не менш за $ 12 млн.

«Верталёт Гуцэрыева» за $12 млн мае бартавы нумар кіраўніка краіны

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары