«Верталёт Гуцэрыева» лётаў над Драздамі


Элітны верталёт «Agusta-Westland AW-139» з бартавым нумарам EW-001PH, які нібыта належыць алігарху, старшыні савету дырэктароў «Слаўкалія» Міхаілу Гуцэрыеву, 26 красавіка здзяйсняў палёт над Драздамі і Астрашыцкім гарадком пад Менскам. Вядома, што там знаходзяцца рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы.

Вёрталет у ліўрэі колераў дзяржаўнага сцягу вартасцю 14 мільёнаў долараў, паводле словаў самога Гуцэрыева, быў перададзены ў арэнду «Белавіі», аднак у флоце кампаніі афіцыйна няма ніводнага верталёту.

Калі «Белсат» звярнуўся ў «Белавію» з просьбай арандаваць менавіта гэты транспартны сродак, нам адмовілі, прапанаваўшы ўзамен самалёт.

26 красавіка база дадзеных «Flightradar24» зафіксавала «верталёт Гуцэрыева» у раёне Астрашыцкага гарадку і Драздоў, дзе месцяцца дзве рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі. Некалькімі днямі раней, 24-га красавіка, ён таксама кружыў над Драздамі.

Шэраг фактаў – прэзідэнцкі нумар борту, афіцыйная ліўрэя, сяброўства Гуцэрыева з кіраўніком Беларусі – дазваляюць журналістам меркаваць, што гэта не супадзенне і верталётам, імаверна, будзе карыстацца асабіста Лукашэнка.

Міхаіл Гуцэрыеў – расейскі мільярдэр (28-е месца па версіі «Forbes»). Пазалетась адна з ягоных кампаніяў «Слаўкалій» распачала будаўніцтва калійнага камбіната ў Беларусі коштам $ 2,1 млрд. Гэта самы буйны праект, які прыватная кампанія рэалізуе на постсавецкай прасторы.

Аб’ектыў
Верталёт з беларускім сцягам Гуцэрыева, а не Лукашэнкі?
2019.03.07 21:00

KA belsat.eu

Стужка навінаў