Вернікі заклікаюць вярнуць Чырвоны Касцёл ва ўласнасць парафіі

На сайце petitions.by больш за 1700 вернікаў і неабыякавых грамадзянаў паставілі свой подпіс пад заклікам перадаць Чырвоны Касцёл на баланс рыма-каталіцкай парафіі святых Сымона і Алены. Зварот стваральнікі петыцыі накіруюць да Аляксандра Лукашэнкі.

Будынак касцёлу святых Сымона і Алены знаходзіцца ва ўласнасці Менгарвыканкаму. Вернікі карыстаюцца ім на правах бестэрміновага і бясплатнага карыстання, але парафія мусіць плаціць падатак на зямлю і амартызацыю за карыстанне будынкам. У выніку вернікі мусяць плаціць 13 000 рублёў, што пераўзыходзіць фінансавыя магчымасці. Агулам парафіяне ўжо павінныя дзяржаве каля 166 тысячаў рублёў.

«Касцёл быў пабудаваны ў тым ліку на грошы вернікаў, і мы просім аб вяртанні яго ва ўласнасць вернікаў – рыма-каталіцкай парафіі святых Сымона і Алены ў Менску», – адзначаюць стваральнікі петыцыі.

На момант напісання тэксту пад петыцыяй паставілі свае подпісы больш за 1700 асобаў.

Чырвонаму касцёлу выставілі непадʼёмны для вернікаў рахунак

СК belsat.eu

Hавiны