Верхавод экстрэмісцкага руху «Талібан» загінуў у Афганістане


Мула Ахтар Махамад Мансур памёр ад раненняў, атрыманых пры перастрэлцы з іншымі баявікамі. Пра гэта паведамляюць СМІ.

Лідарам «Талібану» у Афганістане Ахтар Махамад Мансур стаў у канцы ліпеня. Ён змяніў памерлага заснавальніка групоўкі мулу Махамада Амара. Пасля таго, як ён стаў новым кіраўніком руху, «Талібан» раскалоўся на дзве групоўкі.

Сітуацыя ў Афганістане апошнім часам пагоршылася. «Талібан» пачаў наступ на буйныя гарады, захапіўшы значныя тэрыторыі ў сельскіх раёнах краіны.

«Талібан» – радыкальны ісламісцкай рух, дзеючы ў Афганістане і Пакістане. Талібы «не сябруюць» з ісламістамі з Ісламскай Дзяржавы. Тэрарысты разыходзяцца ў цэлях джыхаду: талібы дамагаюцца ўстанаўлення халіфата на ўласнай зямлі, а ІД – ва ўсім свеце.

Чытайце таксама >>> Кіраўнік расейскага Інстытуту Блізкага Усходу: Катар і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты набываюць у Беларусі зброю для «Ісламскай дзяржавы»

ДР, belsat.eu паводле агентства «Сінхуа»

Стужка навінаў