Вераніка Цапкала звярнулася да Святланы Ціханоўскай


Яна запісала відэа. Тэкставая расшыфроўка паведамлення.

Дарагая Святлана! Усе мы бачылі і чулі твой відэазварот гэтай раніцай. Хачу запэўніць, што я асабіста і Валерый Цапкала, цябе падтрымліваем. Мы разумеем, што 9 жніўня 2020 года, Лукашэнка прайграў прэзідэнцкія выбары. І адзіны легітымны прэзідэнт у краіне – гэта ты, Святлана Ціханоўская.

Я ведаю якімі бруднымі і мярзотнымі спосабамі ўлада аказвае ціск на нас. Яны выкарыстоўваюць дзяцей, мужоў, родных і блізкіх, каб зняць з дыстанцыі або дыскрэдытаваць у вачах грамадскасці. Толькі ўлада не разумее, што народ ужо змагаецца не толькі за цябе, Святлана. Людзі змагаюцца за сваю будучыню, за будучыню сваіх дзяцей. Змагаюцца супраць фальсіфікацыі, подлогов (!ня ведаю як дакладна перакласці!), здзекаў, зневажанняў і абраз з боку ўлады.

Лукашэнка паказаў свае сінія пальцы, учапіўшыся ў трон, і ўжо запэцканыя крывёй беларускага народа. Яго не спыняюць ні жанчыны, ні падлеткі. У карнікаў у ход ідуць: дубінкі, кулі, газ, вада, грубая сіла, збіццё мірнага, бяззбройнага насельніцтва. Беларусы змагаюцца за базавае права: свабодныя і справядлівыя выбары. Лукашэнка нахабна хлусіць, што пратэстамі беларусаў кіруюць з-за мяжы. Або што інтэрнэт, мабільную сувязь у нас адключаюць з-за мяжы. Нас падманвалі на працягу 26 гадоў. Зараз падман працягваецца. Лукашэнка проста хоча схаваць злачынствы супраць свайго народа, генацыд беларускага народа ад усёй сусветнай супольнасці.

Амап, сілавікі, спыніцеся! Каго вы абараняеце? Не легітымнага Лукашэнка, які аддае вам вусныя загады? Ваша жыццё і свабода таго варта? Як вы будзеце спаць па начах? Як вы будзеце глядзець у вочы вашым дзецям і ўнукам? Як вы будзеце з гэтым далей жыць? Няўжо Лукашэнка ўсяго гэтага, сапраўды, варта?

Я звяртаюся да ўсёй сусветнай супольнасці. Калі ласка, дапамажыце спыніць тое беззаконне, якое дзеецца ў Беларусі. Дапамажыце спыніць кровапраліцце. Прызнайце Святлану ў якасці адзінага, законна абранага прэзідэнта. Дапамажыце вызваліць палітвязняў. Дапамажыце правесці свабодныя і дэмакратычныя выбары.

Калі ласка, дапамажыце беларускаму народу! Дзякуй.

Стужка навінаў