Венедыктаў: «Няма ніякага Бабіча. Ёсць Пуцін»


Галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў у праграме «Будем наблюдать» распавёў, што думае пра стыль паводзінаў пасла РФ у Беларусі Міхаіла Бабіча і пракаментаваў спрэчку дыпламатаў.

Апошнія два дні не схіцае рэзананс вакол узаемнага парыравання МЗС Беларусі і расейскага пасла Бабіча. На хвалі дыскусіі Венедыктаў нагадаў, што і раней лічыў прызначэнне Бабіча ў Менск «прызначэннем пракуратара ў заваяваную правінцыю».

ВІДЭА
Венедыктаў: Пасля аб’яднання Беларусі і Расеі Лукашэнка стане пенсіянерам… у Крыме
2018.12.30 10:33

«Я не такімі словамі казаў, але цяпер зразумела, што гэта так. Міхаіл Бабіч зусім не дыпламат, ён генерал. Даволі грубы. І кіраўнікі Прыволжскай акругі (там Бабіч раней быў паўнамоцным прадстаўніком Пуціна – рэд.) неаднаразова скардзіліся на ягоную грубасць прэзідэнту РФ. Спецыяльна менавіта чалавек з такімі кампетэнцыямі быў прызначаны на пасаду пасла ў Беларусі.

Ну вось, МЗС Беларусі ў чарговы раз не вытрымаў або ў першы раз не вытрымаў і даволі грубавата, у стылі генерала Бабіча, пасла Бабіча адказаў яму пра тое, што, мабыць, спадар Бабіч не бачыць розніцы паміж федэральнай акругай РФ і суверэннай дзяржавай. Намёк зразумелы. На што Бабіч назваў словы МЗС «балбатнёй». Будзем назіраць. Але я хачу сказаць, што, безумоўна, Бабіч гэта робіць пры падтрымцы прэзідэнта Пуціна. У вас не павінна быць ніякіх сумневаў. Няма ніякага Бабіча. Ёсць Пуцін», – сказаў Венедыктаў.

На думку журналіста, расейская ўлада «падціскае ў публічным і непублічным полі беларускае кіраўніцтва ісці на больш глыбокую інтэграцыю». Пад інтэграцыяй, паводле Венедыктава, маецца на ўвазе «аб’яднанне, а дакладней паглынанне Беларусі РФ», а з пункту гледжання Крамля розніцы паміж Крымам і Беларуссю няма. Бабіча, мяркуе Венедыктаў, паставілі, каб тэхнічна забяспечыць гэтае паглынанне.

Hавiны
МЗС Беларусі: Бабіч не разумее розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай
2019.03.15 10:41

Тым часам на сайце Petitions.by з’явілася петыцыя з просьбай дэпартаваць Бабіча з Беларусі і абвясціць яго персонай нон грата ў святле апошіх выказванняў у камандным тоне. Праз два тыдні петыцыю перададуць у МЗС Беларусі. На цяперашні момат пад ёй паставілі свае подпісы больш за 490 чалавек.

КА belsat.eu

 

Стужка навінаў