Венесуэльская апазіцыя заявіла аб фінальным этапе звяржэння Мадура. Улады: Гэта пераварот


Лідар апазіцыі Венесуэлы Хуан Гуаідо апублікаваў у тўітэры відэа, у якім заявіў, што атрымаў падтрымку вайскоўцаў і пачынае заключны этап аперацыі па звяржэнні прэзідэнта краіны Нікаласа Мадура, паведамляе Reuters.

На відэа Гуаідо знаходзіцца ў асяроддзі ўзброеных людзей і апазіцыйнага палітыка Леапольда Лопэса, які павінен знаходзіцца пад хатнім арыштам. Гуаідо заявіў, што войска «прыняла правільнае рашэнне« падтрымаць апазіцыю, якая 1 мая пачне мірныя пратэсты. Гуаідо заклікаў вайскоўцаў і звычайных грамадзянаў таксама далучацца.

Міністр інфармацыі Венесуэлы Хорхе Радрыгес у сваю чаргу заявіў, што ўрад спрабуе абясшкодзіць невялікую групу вайскоўцаў-змоўшчыкаў, якія плануюць дзяржаўны пераварот.

Спікер парламента Венесуэлы Хуан Гуаідо ў студзені абвінаваціў Нікаласа Мадура ва ўзурпацыі ўлады і абвясціў сябе выконваючым абавязкі прэзідэнта. Гуаідо падтрымалі ЗША, Еўразвяз і большасць краін Лацінскай Амерыкі. Расея лічыць легітымным прэзідэнтам Венесуэлы Мадура.Беларусь заняла ў гэтым канфлікце нейтральную пазіцыю.

КА belsat.eu

Стужка навінаў