Венесуэла скрэсліць пяць нулёў са сваёй валюты


Банкноты балівару. Апроч выдалення з яго пяці нулёў, улады рыхтуюць перагледзець закон, які рэгулюе біржавую дзейнасць. На думку экспертаў, гэтыя захады – недастатковыя для пераадолення эканамічнага крызісу ў краіне. Фота – Cristian Hernandez/EFE/Forum

Балівар страціць пяць, а не тры нулі, як планавалася раней. Прэзідэнт Нікаляс Мадура заявіў аб імкненні ісці ў нагу з інфляцыяй, якая, паводле прагнозаў, дасягне сёлета 1 мільёна адсоткаў.

Прэзідэнт Венесуэлы Нікаляс Мадура абвесціў пра рашучыя захады дзеля ратавання айчыннае эканомікі. 20 жніўня ў краіне правядуць дэнамінацыю. Мясцовая валюта – балівар – страціць пяць нулёў і будзе называцца «Суверэнны балівар». Курс афіцыйнай валюты прывяжуць да кошту мясцовай крыптавалюты – «Petro», якая ў сваю чаргу залежыць ад цаны на барэль нафты.

На пачатку тыдня Міжнародны Валютны Фонд канстатаваў, што інфляцыя ў краіне да канца году можа дасягнуць аднаго мільёну адсоткаў, эканамічны спад будзе працягвацца ўжо трэці год запар і можа скласці сёлета нават 18 %. Найбуйнейшыя рэйтынгавыя агенцыі знізілі рэйтынг Венесуэлы да дэфолтнага ўзроўню.

ДД

Стужка навінаў