Венесуэла: апазіцыя рыхтуе новы страйк


Апазіцыя Венесуэлы заклікала грамадзянаў на двухдзённы агульнанацыянальны пратэст. 48-мігадзінная акцыя адбудзецца ў сераду і чацвер.

Праз тыдзень маюць адбыцца выбары ва Устаноўчы сход, які мае права змяняць канстытуцыю і сістэму ўлады ў краіне. Выбары прызначыў прэзідэнт краіны Нікаляс Мадура. Апазіцыя называе гэты крок незаконным і мяркуе, што такім чынам Мадура хоча ўзмацніць сваю ўладу.

Сёння сталася вядома пра затрыманне ўладамі аднаго з суддзяў Вярхоўнага Суда, абранага Нацыянальным сходам, бальшыню месцаў у якім займае апазіцыя.

«Мы хочам сказаць, што Венесуэла больш не жадае гвалту. Венесуэла больш не жадае рэпрэсіяў або траўмы. Венесуэла хоча міру і дэмакратыі. Там няма свету без справядлівасці. Вярхоўны Суд павінен забяспечыць закон, які паважаюць, Вярхоўны Суд, які цягам доўгага часу быў выканаўчаю рукою дыктатуры», – кажа жонка лідара апазіцыі ЛЛопэса Лільян Тынторы.

Апошні масавы страйк у Венесуэле адбыўся ў гэты чацвер. Сітуацыя ў краіне застаецца крытычная. Не зважаючы на гэта, кіраўніцтва краіны не збіраецца саступаць. Ахвярамі сутыкненняў з паліцыяй за апошнія месяцы сталіся каля сотні чалавек.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў