Венедыктаў: Сечын прыязджаў у Менск з рашэннем Пуціна па нафтавым пытанні


Галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў у эфіры праграмы «Особое мнение» распавёў, што перад візітам у Менск Ігар Сечын сустракаўся з Уладзімірам Пуціным. На думку Венедыктава гэта азначае, што Сечын атрымаў даручэнне ад кіраўніка Крамля, якое перадаў Лукашэнку.

Галоўны рэдактар «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў лічыць, што кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын у Менску падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам агучыў прапанову ад Уладзіміра Пуціна ў справе нафтавага пытання. Паводле журналіста, праз некалькі дзён будуць вядомыя акалічнасці.

«Мы ведаем, што галоўным публічным пытаннем, аперацыйным пытаннем з’яўляюцца пастаўкі нафты ў Рэспубліку Беларусь. Напярэдадні кіраўнік «Раснафты», якая пастаўляла ў мінулым годзе 50 % усёй нафты, што паступала ў Беларусь, сустракаецца з прэзідэнтам Расейскай Федэрацыі, потым садзіцца ў самалёт і ляціць да Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Відавочна – даручэнне. Ну відавочна. Ён яму прывёз рашэнне Пуціна. І мы сёння-заўтра даведаемся, якое рашэнне Пуціна ў адносінах да Беларусі і да нафтавага пытання», – сказаў Аляксей Венедыктаў.

Галоўны рэдактар радыёстанцыі таксама выказваў меркаванне, што чым болей Лукашэнка будзе грубіць Маскве, тым больш актыўна ў Крамлі будзе абмяркоўвацца пытанне пра яго замену.

Аб’ектыў
Амерыканская нафта – у Беларусь праз Польшчу
2020.02.18 22:03

Сустрэча Ігара Сечына і Аляксандра Лукашэнкі адбылася 18 лютага ў Менску. Мяркуючы па ўсім, сустрэча з Сечыным – незапланаваная і была прызначаная ў апошні момант. Раніцай 18 лютага прэсавая служба кіраўніка дзяржавы паведаміла, што Лукашэнка 19-20 лютага будзе знаходзіцца ў Егіпце з афіцыйным візітам. Тэлеграм-канал «Пул Первого», які, верагодна, звязаны з прэс-службай Лукашэнкі, выклаў здымкі з Егіпту – атрымліваецца, прэзідэнцкі пул журналістаў ужо прыляцеў у Каір. Толькі пасля гэтага зʼявілася інфармацыя пра сустрэчу Лукашэнкі з Сечыным у Палацы Незалежнасці.

«Хацелася б поўнай яснасці. Думаю, карыстаючыся тым, што мы даўно ведаем адзін аднаго, вы і падкажаце нешта, і мы зможам дамовіцца пра далейшую нашую супрацы», – сказаў падчас сустрэчы з Сечыным Аляксандр Лукашэнка.

Hавiны
«Хацелася б поўнай яснасці». Лукашэнка сустракаецца з Сечыным
2020.02.18 12:28

СК belsat.eu

Стужка навінаў