Венедыктаў: Лукашэнка – вельмі хітры, вельмі спрытны, вельмі жорсткі палітык


Лукашэнка і Венедыктаў.
Фота: president.gov.by

Галоўны рэдактар расейскай радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў падзяліўся сваймі ўражаннямі ад інтэрв’ю з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнка.

«Прэзідэнт Лукашэнка вельмі хітры, вельмі спрытны, вельмі жорсткі палітык», – заявіў Венедыктаў у сваім відэаблогу «ДайДудя».

Hавiны
Лукашэнка лічыць, што NATO і Захад абароняць Беларусь у выпадку, калі Расея парушыць суверэнітэт
2019.12.24 15:58

Паводле яго, з Лукашэнкам вельмі цяжка размаўляць, бо ён сыходзіць ад пытанняў.

«Ён пра сваё. І таму тут трэба было тоненькай іголкай калоць пятку з тым, каб паварочваўся. Але ён, трэба сказаць, рэагаваў добра, мне спадабалася, ён адказваў добра. Ён адказваў груба, ён адказваў на пытанне. Ён сышоў ад двух пытанняў», – адзначыў журналіст.

Hавiны
«Усё будзе рэалізаванае». Лукашэнка абяцае інтэграцыю з Расеяй
2019.12.24 15:06

Выразалі ж з інтэрв’ю толькі чатыры секунды, заявіў Венедыктаў. Прычыны – завялікі хронаметраж размовы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў