«Вельмі вялікі спіс». Урад думае, як у крызіс дапамагчы бізнесу


Фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

Беларускі ўрад разглядае комплекс захадаў для падтрымання бізнесу на фоне каронавіруса. Пра гэта паведамляе сайт Савету Міністраў.

Як адзначыў першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Дзмітрый Крутой, урад сабраў звароты бізнес-саюзаў і абмяркоўвае з усімі асацыяцыямі ды найбольш пацярпелымі кампаніямі шляхі вырашэння праблемаў.

Канкрэтныя захады пакуль не называюцца – «там вельмі вялікі спіс». Вядома, што ўрад разглядае рашэнні, прынятыя еўрапейскімі краінамі, Расеяй, ЗША.

Hавiны
Свабоднае падзенне беларускага рубля працягваецца – долар прадаюць ужо за Br 2,8
2020.03.23 11:16

Паводле віцэ-прэм’ера, казаць пра канкрэтныя страты бізнесу пакуль заўчасна.

Між тым урад даручыў Міністэрству фінансаў вылучыць са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, Br 2,35 млн на фінансаванне і аднаўленне выдаткаў на папярэджанне завозу і распаўсюду каронавіруснай інфекцыі.

Адпаведнае рашэнне замацаванае пастановай Савету Міністраў ад 21 сакавіка № 163.

Што хоча бізнес?

Падрабязнасці зваротаў прадпрымальнікаў у каментары belsat.eu раскрыў старшыня Найвышэйшай каардынацыйнай рады Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін.

Ён адзначыў, што аператыўная працоўная група РКП вывучыла «сотні пытанняў, праблемаў, зваротаў прадпрымальнікаў, больш 50-і асацыяцыяў», апрацавала і перадала іх ва ўрад.

«Учора а 23:45 я сам асабіста завёз іх у Савет Міністраў, каб да ранішняй планёркі былі ў прэм’ер-міністра, копія ў першага віцэ-прэм’ера Крутога, копія скіраваная ў Адміністрацыю прэзідэнта, усім вядучым міністэрствам, аблвыканкамам, парламенту, кантрольна-наглядным органам», – сказаў старшныя РКП.

Зварот арганізацыі ўключае базавыя прапановы і не закранае сацыяльнай абароны насельніцтва ды тых сфераў, па якіх раней дасылаліся асобныя звароты (напрыклад, турызму). У звароце, у прыватнасці, кажацца пра неабходнасць замарозіць аплату арэнды і перанесці на 1-2 гады аплату падаткаў, штрафаў, пені ды ўнёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Hавiны
Замест падтрымання бізнесу ў крызісе ўлады Беларусі павялічылі кошт арэнды
2020.03.21 07:41

Таксама прапануецца выдаць льготныя крэдыты прадпрыемствам, максімальна скараціць хаджэнне наяўных грошай, увесці асаблівы рэжым працы рынкаў, крамаў і гандлёвых цэнтраў. Апроч таго, РКП лічыць неабходным прыпыніць на час крызісу праверкі, а высілкі кантрольных органаў скіраваць на дапамогу Міністэрству аховы здароўя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў