Вельмі дзіўныя справы з алергіяй у Навальнага

Справа з алергіяй за кратамі, а таксама шпіталізацыя расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, прымусіла палітыка паразважаць над інцыдэнтам. Пра гэта ён піша ў сваім блогу.

«Я магу ляжаць у стозе сена ў траўні месяцы і есці лімоны, фаршаваныя ўсімі відамі арэхаў. Пры гэтым, што такое алергія я добра ведаю. У жонкі на расліны. Ранняя вясна ненавісная для яе пара году. Адпаведна, мы шукалі прыкметы алергіі ў дзяцей, і я шмат чаго прачытаў на гэтую тэму. Гэта была перадгісторыя. Цяпер гісторыя», – піша Аляксей Навальны.

Інцыдэнт здарыўся з палітыкам на чацвёрты дзень яго знаходжання пад арыштам.

Прычым палітык ужо адбывае дзясяты арышт. За ўвесь час ён звяртаўся да лекара адзін раз, калі была высокая тэмпература.

На шпацыры сукамернікі заўважылі, што ў яго стала чырвоная шыя.

«Праз гадзіну адчуваю, што гараць лоб і скура вакол вачэй. Дыскамфорт, але стан, не такі, каб звяртацца да лекара, – пройдзе. Люстэрка ў камеры няма, толькі кавалак люстраной плёнкі над ракавінай. У яго нічога не відаць. Сукамернікі кажуць, што лоб пачырванеў. Ноччу прачнуўся ад таго, што твар, вушы і шыя гараць і колюцца», піша Аляксей Навальны.

Спачатку прыйшла ў галаву думка: можа атруцілі? Таму стараўся ляжаць і аналізаваць, не становіцца Ці цяжэй дыхаць, каб адразу запатрабаваць хуткую ў такім выпадку.

Раніцай сукамернік сказаў Навальнаму, што яму тэрмінова трэба да лекара. Фельчар адразу выклікала хуткую.

Лекары сказалі, што трэба весці ў шпіталь.

«У больніцы, з аднаго боку, пачалі лячыць, з другога – пачалася дзіўная сітуацыя. Паліцыя каля дзвярэй палаты. Маіх знаёмых лекараў не пускаюць. Адваката не пускаюць. Маім лекарам і адвакату дыягназ не кажуць, спасылаючыся на медычную таямніцу, затое выходзіць разгорнуты каментар Інтэрфаксу, дзе выдаюць дыягназ, які мне не казалі».

Ці лічу я, што мяне маглі атруціць?

«Тое, што атруцілі мясцовыя мянты, я выключаю – яны былі шакаваныя маім выглядам і тым, што адбываецца больш за мяне. Тут усюды камеры, мы запатрабавалі іх афіцыйна. Патрэбныя тыя моманты, калі ўсіх выводзілі на шпацыр або званкі. Калі ў гэты час у камеру заходзілі нейкія людзі, то версія з атручваннем становіцца вельмі важкай. Калі няма, то ўзрастае сіла версіі з унікальным медычным выпадкам. Калі-небудзь яго назавуць «аднаразовая вострая алергічная рэакцыя Навальнага».

Лекарка Навальнага: палітыка маглі атруціць хімікатамі

СК belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны