Велікодная Усяночная ў адной з самых старых цэркваў Беларусі. Фотарэпартаж


Свята Уваскрашэння Хрыста – самае важнае ў хрысціянскай традыцыі. Гэтай ноччу тысячы праваслаўных вернікаў у Беларусі маліліся ў цэрквах. Начное богаслужэнне праходзіла і ў Каложскай царкве ў Горадні.

Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Як распавёў настаяцель царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў, у Вялікую суботу вернікі ўзгадваюць пахаванне Хрыста. Царква ў гэты дзень спявае «Няхай маўчыць усялякая плоць, бачачы паложанага ў гроб Збавіцеля». Позна ўвечары пасля асвячэння велікоднай ежы і споведзі пачынаецца ўсяночная літургія. На пачатку з запаленымі свечкамі чытаюць Евангелле.

Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Хрэсны ход вакол святыні ў Велікодную ноч. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Святар выносіць ікону «Плашчаніца» і кладзе яе на алтар. Апоўначы пачынаецца хрэсны ход вакол царквы. Усе вернікі павінны выйсці на вуліцу ў гэты час, бо менавіта ў гэты момант пустая царква сімвалізуе пусты гроб Хрыста. Пасля вернікі пачынаюць спяваць велікодныя святочныя песні.

Ікона «Плашчаніца», якая сімвалізуе Уваскрасенне Хрыста пасля смерці. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Пасля літургіі вернікі разыходзяцца па дамах, б’юцца пафарбаванымі асвечанымі яйкамі. На свята Вялікадня і наступныя 40 дзён у вернікаў прынята «хрыстосавацца», што азначае вітацца радаснай навіной «Хрыстос уваскрэс!».

Велікодная Усяночная. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

ПВ, фота Васіль Малчанаў/belsat.eu

Hавiны
Праваслаўныя адзначаюць Вялікдзень. Вялікі фотарэпартаж
2019.04.28 15:22

 

Стужка навінаў