Велічэзныя чэргі на мяжы з Польшчай


У Берасці на памежным пункце ўтварылася велічэзная чарга са 150 аўтамабіляў.

Па старой традыцыі на вялікія выходныя беларусы вырашылі наведаць суседнюю Польшчу. Чарга стварылася не толькі праз павелічэнне пасажырапатоку, але і праз тое, што польскі бок узмацніў памежны і мытны кантроль у дачыненні тых, хто едзе з Беларусі.

Чэргі былі і ўначы. Як паведамляе Памежны камітэт, у пунктах пропуску «Брузгі» і «Бераставіца» стаяла 100 аўтамабіляў. Днём 2 ліпеня чарга зменшылася, але пад вечар у Берасці ў чарзе стаяла аж 150 аўтаў.

«Варта адзначыць, што афармленне легкавога аўтамабіля ў беларускім пункце пропуску займае да 10 хвілін. У сувязі з нерытмічным запускам транспартных сродкаў на тэрыторыю польскіх памежных пераходаў супрацоўнікамі кантрольных службаў сумежнай дзяржавы, грамадзянам даводзіцца чакаць у чарзе паміж пунктамі пропуску дзяржаў пасля праходжання ўсіх відаў кантролю пасля афармлення на беларускім баку», – тлумачаць сітуацыю ў Памежным камітэце.

Перад паездкай, каб не захраснуць на неакрэслены час у чэргах, лепей спраўдзіць колькасць аўтамабіляў на сайце Памежнага камітэту.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары