«Velcom» ператворыцца ў «A 1». Аператар правядзе маштабны ребрэндынг

Пра перайменаванне ў кампаніі заявілі яшчэ ў 2017 годзе. Пераход да выкарыстання брэнду «A1» звязаны з тым, што «Velcom» змяняе статус мабільнага аператара на статус правайдара тэлекамунікацыйных, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіяў ды кантэнт-паслугаў.

Ребрэндынг «Velcom» будзе паступовы. Цягам найбліжэйшых месяцаў у камунікацыі будзе выкарыстоўвацца двайны брэнд «Velcom | A1», на змену якому ў будучыні прыйдзе адзіны брэнд «A1».

У кампаніі заяўляюць, што перш за ўсё думаюць пра кліентаў і каб менавіта яны змаглі выйграць ад гэтых зменаў.

«Працуючы пад уплывовым еўрапейскім брэндам, мы зможам прапанаваць нашым кліентам самыя сучасныя тэхналогіі, прынцыпы працы і высокія міжнародныя стандарты групы кампаніяў «А1 Telekom Austria Group», частка якой «Velcom» ужо шмат гадоў», – адзначыў генеральны дырэктар беларускага аператара Гельмут Дуз.

Абанентаў мабільнай сувязі «Velcom | A1» у Беларусі больш за 4,87 мільёнаў асобаў.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны