Велапераездамі ў выкананні берасцейскіх будаўнікоў немагчыма карыстацца. Фотафакт


Высокі бардзюр на роварным пераездзе парушае будаўнічыя нормы і стварае перашкоду для пераезду праязной часткі роварам
Спецыяльныя пераезды для раварыстаў
Першая ў Берасце роварная сцежка на праязной частцы месціцца на вуліцы Янкі Купалы
Дарожку для ровараў аддзяляе ад праязной часткі толькі белая паласа, таму не ўсе кіроўцы прызвычаіліся да новых умоваў руху

У апошнія гады ў Берасці пачынаюць ствараць умовы для раварыстаў, але часам прагрэс у гэтым кірунку можна ўбачыць толькі на паперы. Прыклад – роварны пераезд на вуліцы Янкі Купалы.

Сёлета ў Берасці на буйных пераходах праз дарогу пачалі з’яўляцца роварныя пераезды, дарожнікі абазначаюць іх зялёным колерам. Як заяўляе ДАІ, пры пераездзе праз іх раварыст можна не злазіць з ровара. У іншым выпадку, згодна з часткай 1 артыкула 18.23 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаны штраф ад 23 да 69 рублёў.

Але на некаторых пераходах дарожныя будаўнікі толькі «фармальна» пафарбавалі асфальт у зялёны колер і пакінулі (як бачым на фота) бардзюры на якія цяжка заехаць і зʼехаць не злазячы з ровара. Гэта парушае будаўнічыя нормы: бардзюр у зоне перасячэння з праезнай часткай павінен быць «нулявым».

Каардынатар кампаніі «За вела-Брэст» Уладзімір Красько кажа, што з падобнымі праблемамі яго арганізацыя сутыкаецца нярэдка:

– Відавочна, што будаўнікі парушаюць існуючыя будаўнічыя нормы, нам даводзіцца фіксаваць дадзеныяпарушэнні і пісаць скаргі. Пасля іх будаўнікі вымушаныя ўсё прыводзіць у норму.

Мы звярнуліся ў Берасцейскае дарожна-эксплуатацыйнае прадпрыемства, каб даведацца, што перашкаджае з перашага разу зрабіць пераезды зручнымі. Але адказваць на нашыя пытанні кіраўніцтва адмовілася.

Рэканструкцыя вуліцы Янкі Купалы ў Берасці доўжыцца з 2011 года і пакуль да завяршэння яшчэ далёка, але на адным з адцінкаў менавіта на гэтай вуліцы адкрылі першую ў Берасці роварную сцежку, размешчаную на праезнай частцы.

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў