Вегетарыянізм са смакам крыві


На тайскай выспе Пхукет цягам дзевяці дзён праходзіць штогадовы фестываль вегетарыянцаў. Удзельнікі імпрэзы падвяргаюць сябе катаванням: зашываюць рты, праразаюць шчокі, устаўляючы туды нажы, сякеры ды іншыя прадметы.

Удзельнікі фестывалю – кітайская супольнасць вернікаў, якія ўпэўнены, што абрады калецтва абароняць іх ад злых духаў і дапамогуць атрымаць добрае здароўе і душэўны спакой.

Вегетарыянскі фестываль традыцыйна праводзіцца ў дзевяты месяц паводле кітайскага календара. Сёлета ў календары ёсць «дадатковы» месяц, таму ўпершыню за сто гадоў імпрэза адбудзецца двойчы. Другі фестываль пройдзе напрыканцы кастрычніку.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў