Вазочнік захрас на пад'ёмніку «залатой» прыбіральні. Мужчыну ратавала МНС


Новы ўздымнік клазету гомельскай набярэжнай для людзей з абмежаванымі магчымасцямі паламаўся, не пачаўшы працаваць.

Ліфтам вырашыў скарыстацца вазочнік, але захрас на сярэдзіне шляху. Працаўніца прыбіральні дапамагчы не змагла. Праседзеўшы на сонцы больш як паўгадзіну, мужчына звярнуўся па дапамогу ў міліцыю і МНС.

«Скаргі не пісаў. Працаўнікі не вінаватыя ў тым, што прадукцыя ліфтзаводу ламаецца. Мая пазіцыя: патрэбны дэмантаж пад’ёмніка і ўсталяванне пандусу», – распавёў Аляксей belsat.eu.

Да гэтага пад’ёмнік працаваў толькі ў тэставым рэжыме, але і тады ім нельга было скарыстацца.

На мінулым тыдні герой нашага матэрыялу гамяльчук Андрэй таксама спрабаваў заехаць на пандусе ў прыбіральню, але замест гэтага давялося пакідаць запіс у кнізе скаргаў. У працаўніцы не было ключа ад уздымніка, да таго ж яна нават не праходзіла інструктажу тэхнікі бяспекі.

Тады галоўны інжынер палацава-паркавага ансамблю паабяцаў разабрацца ў сітуацыі і нават прыгразіў, што працаўніцы прыбіральні могуць быць звольненыя.

Рэпартаж
Падземныя пераходы, бардзюры і «прыбіральня за мільён». З якімі перашкодамі можа сутыкнуцца чалавек з інваліднасцю ў Гомлі
2019.05.24 17:36

 

У размове з belsat.eu намесніца генеральнага дырэктара ў добраўпарадкаванні і ўтрыманні тэрыторыяў гомельскага парку сказала: усе працаўнікі інструктаж прайшлі, нікога не звольнілі, адмыслоўцы разбіраюцца.

«Ну, гэта ж не ліфт, што гадамі працаваў… Гэта новы ліфт… Тэхніка часам ламаецца, што тут дадаць. Магчыма, будуць звязвацца з заводам-вытворцам. Але пакуль не вядома, калі яго адрамантуюць», – адзначыла Святлана Прышчэпава.

Hавiны
Gomel.today: «залатая прыбіральня» у Гомлі не працуе, бо не паспелі (забылі) зрабіць вентыляцыю?
2019.03.27 15:21

ДР belsat.eu

Стужка навінаў